Дзицячая далонь

Ляксандра Зпад Барысава
Дзіцячая далонь

 Сон

 …Пад'язджаю на калясцы да ракі і спыняюся на беразе стромкім, парослым густой травой.
 "Еду. І палячу над вадой. Не упаду. Трэба толькі пабольш упэўненасці ў сабе…" Упэўненасці было замала, але я ўсё адно адапхнулася ад берага і паляцела над вадой, цёмна-зялёнай і цьмяна мігатлівай.

 Пасярод ракі ў лодцы сядзеў рыбак. Калі я пралятала над ім, ён выцягнуў з вады велічэзную вострапысую рыбу і кінуў яе ў лодку. Калі рыба апынулася на дне лодкі, яна адкусіла далонь рыбаку, якую ён неасцярожна паднёс да яе пысы.

 І сядзіць рыбак у сваёй лодцы, трымаецца левай рукой за абцінак правай і плача.
 Не памятаю, як я апынулася ў яго лодцы.
 Гляджу я на яго, і шкада мне яго стала. І сказала я яму:
 - Давай, дапамагу, - і ўзяла яго скалечаную руку ў свае і пачала дыхаць на зрэз.

 І паступова на месцы абцінка вырасла маленькая дзіцячая далонь, ружовая і пульхная.
 Паглядзеў рыбак на сваю дзіцячую далонь і заплакаў яшчэ горш.
 Тады я падыхала яшчэ трошкі на дзіцячую далонь і сказала:
 - Нічога, праз некалькі хвілін вырасце і стане такая, як трэба…
 А потым паднялася ў паветра і паляцела далей…
 І прачнулася…

 ... а прачнуўшыся, падумала: "гэта ж колькі дыхаць прыйшлося б,  калі б рыба яго цалкам праглынула!"…  *

 * - падказаў Андрей Столярик