Матрошка

Ляксандра Зпад Барысава
Матрошка

 Сон

 …Калі я спускалася па эскалатары, мая правая нага захраснула ў шчыліне паміж прыступкамі, а левая - ўшчамілася ў шчыліну ў бакавой сценцы, і ляснулася я, удрукаваўшыся тварам у падлогу, у самым канцы спуску. І прачнулася…

 …І падкінула мяне на ложку высока, і апускаючыся, прыціснула я ката, які спаў у мяне ў нагах. І здрыганулася я ад яго немага віску, і прачнулася…

 …І адчыніліся ўваходныя дзверы, і ўвайшоў Нехта, імя якога нельга мне прамаўляць, каб не апаганіць яго. І валасы яго раздзімаліся як змеі на галаве Медузы-Гаргоны, і быў ён у страшным гневе:
 - Ты парушыла мой спакой сваім віскам! Я не магу заснуць з-за гэтага. Таму вымятайся адгэтуль, і я нічога ведаць і слухаць не жадаю! Жыва!..
 
 …І сціснулася маё сэрца ад тугі безнадзейнай, і я прачнулася…

 …Цёмна. Ціха. За акном шамаціць дождж..