Минияцюрная сабачка

Ляксандра Зпад Барысава
Мініяцюрная сабачка

 Ўявіце сабе маленькую сабачку, такую мініяцюрную і лёгкую,  што ад памахвання хвастом яна паднімаецца ў паветра і лунае лёгка і радасна. І калі вы падстаўляеце руку, яна садзіцца на указальны палец, і глядзіць на вас радасна і даверліва, прыязна памахваючы хвастом. Маленькая і лёгкая, як бурбалка паветра.
 Жадаеце сабе такую сабачку? Заходзьце ў мой сон. Там часам такія сустракаюцца.