Адвечны трыкутник

Варужка Яешня-Тутошня
Адвечны трыкутнік

 - Давайце, адкрыем гэты мяшок з кавай, - дзелавіта і заклапочана гаварыла Анюта Шэфу, паказваючы на велізарны бліскучы мяшок з лепшай бразільскай кавай, - і спакуем у яго, ну, тое… гэна…

 Анюта імкнулася гаварыць хутка, каб не даць Шэфу магчымасці змяніць тэму гутаркі.

 - Добра, - згаджаецца Шэф.

 …Мяшок з кавай ускрываюць, і з яго нечакана вылазіць Фаварытка Шэфа, у пышнай бальнай сукенцы екацярынінскіх часоў з залатой парчы, у высокім напудраным парыку, і з пародзістым арліным носам.

 - Ну, і чым мы тут заняты? - яхідна пытаецца Фаварытка.

 Шэф разгублены, а Анюта задаволена ўсміхаецца.

 А нос у Фаварыткі такі велічэзны, з вострай, выкшталцона загнутай дзюбай на канцы. Вельмі прыгожы пародзісты нос. Ніколі я такіх насоў ні ў каго раней не бачыла.

 І не вытрымала я і, абняўшы Фаварытку за плечы, сказала:
 - Ты проста дзіўная прыгажуня!

 Фаварытка задаволена ўсміхаецца.

 Адкуль там я ўзялася? Ня ведаю. То назірала з боку, а то раптам умяшалася…
 Сама дзіўлюся…