Загадкавы сад

Ляксандра Зпад Барысава
Загадкавы сад

 Прачнулася а палове трэцяга. За зачыненымі павекамі з нуднай перыядычнасцю ўспыхвае белы шар і павольна згасае. На яго фоне праступаюць прыгожыя разьбяныя вароты, за якімі вымалёўваецца сад. Таямнічы і загадкавы, таму што я нічога не паспяваю разгледзець за той час, пакуль белы шар згасае.

 Перад варотамі, на лаўцы з гнутымі ножкамі і ўпрыгожанай завітушкамі, ляжыць гультаявата і нерухома белая мармуровая котка з раскошным бантам на шыі.

 Шар згасае так хутка, што я не паспяваю разгледзець, ці жывая котка, ці мармуровая статуэтка.