Зацыклены кашмар

Ляксандра Зпад Барысава
Зацыклены кашмар

 Сон

 …Стаю ў пустэльным полі і з жахам назіраю, як далёка на гарызонце, над лесам паднімаецца высокая хваля, усё вышэй і вышэй, да неба, і павольна, няўхільна набліжаецца…

 …Бягу па лесвіцы ў вежы. Толькі б хутчэй, толькі б паспець дабрацца хутчэй, а хвалі захлістваюць у вокны на кожным паверсе, і вада паднімаецца, і плёскаецца адразу ж за мной…

 …І вось на вяршыні… А вакол - бяскрайная водная роўнядзь…

 …І зноў стаю ў пустэльным полі…
 …І зноў хваля…
 …І зноў бегу па лесвіцы ў вежы разам з іншымі людзьмі. А хвалі захлістваюць у вокны на кожным паверсе. Толькі б паспець….
 … І вось на вяршыні… А вакол - бяскрайная водная роўнядзь… І выцягваю, і выцягваю з затопленай шахты мноства людзей за рукі, усё хутчэй і хутчэй, толькі б паспець… выратаваць усіх…

 …І зноў стаю ў пустэльным полі…
 …І зноў хваля…
 …І зноў бегу па лесвіцы ў вежы разам з іншымі людзьмі…
 …І засталася адна…
 …А другіх нагнала хваля… і ратаваць ужо позна… усе мёртвыя… і я бачу скрозь ваду мноства мёртвых людзей… вочы ў іх раскрытыя, рукі паднятыя ўгару, як у маленні, а вада калыша іх як водарасці…

 …І зноў стаю ў пустэльным полі…
 …І зноў хваля…