За чым чарга?

Ляксандра Зпад Барысава
За чым чарга?

 Сон

 - Талончыкі - тут! Каму талончыкі - усё сюды! У гэту чаргу, - гучна выгуквала дзяўчына ў канцы чаргі, на прывакзальным пляцы.
 "Мне патрэбны талончык", - падумала я і ўстала ў канец чаргі.
 - Гледзіце, - гучна сказала дзяўчына, - тут усёткі з'явіўся хтосьці, каму патрэбныя талончыкі, паверыў…
 І я ўбачыла, што гэта чарга ў тэатральную касу, а не за талончыкамі.
 - А дзе талончыкі прадаюць? - спытала я ў дзяўчыны.
 Дзяўчына паціснула плячыма.

 Я агледзелася.
 Недалёка была яшчэ адна чарга.
 Я падышла і спытала ў аднаго грамадзяніна, які стаяў у гэтай чарзе:
 - Гэта чарга за чым?
 - Правальвай адгэтуль, - адказаў грамадзянін і пагрозліва пастукаў драўлянай палкай па зямлі.
 Я вырвала ў яго з рук палку. Яна была шурпатая і з вялікім цвіком, які тырчэў у бок на канцы.
 - Калі вы мне не скажаце, за чым гэта чарга, - сказала я яму, - я гваздану вас вашай жа палкай па галаве, цвіком…
 Грамадзянін здзекліва праспяваў:
 - За рулеткамі і сурвэткамі…
 - Ну, жа, - паўтарыла я пагрозліва і замахала палкай у паветры:
 - За сумленнем і гонарам, - таксама здзекліва праспяваў грамадзянін.

 Тады я адкінула палку ў бок, і пайшла ў галаву чаргі, каб там пазнаць, за чым яна.
 Чарга цягнулася доўга-доўга па зямлі, потым стала паднімацца па лесвіцы і там гублялася, дзесьці высока ўгары, за завароткам.
 Я спынілася ўнізе ля лесвіцы, і падумала: "Нават калі талончыкі тут прадаюцца, станавіцца ў такую велізарную чаргу я не збіраюся. Паеду зайцам".