Зорнае кола

Ляксандра Зпад Барысава
Зорнае кола

 Сон

 Сяджу на працы за кампутарам, займаюся звыклай справай: пошукам памылкі ў праграме.

 - Паглядзі ты, нарэшце, у вакно! Хіба не бачыш, што дзеецца? - з прыкрасцю і злёгку раздражнёна сказаў мне Мікола.

 Я паглядзела. І мне стала страшна.

 Зоркі падалі на зямлю. Зорны дождж. Велізарныя зоркі, у некалькі разоў больш звычайных.

 Яны павольна спускаліся па чорным небе да гарызонту і знікалі за ім. Я з жахам чакала ўдару якой-небудзь зоркі аб зямлю, з вынікаючымі наступствамі…

 …Пераўвасаблення я не заўважыла. Але ўжо не Зямля, а я лячу па сваёй арбіце ў непранікальным чорным космасе. Перасякаючы мой шлях, ляціць лавіна зорак.  І ў любы момант можа адбыцца сутыкненне з якой-небудзь з іх. І тады будзе канец…

 Але нічога не доўжыцца вечна, і неўзабаве я вынырнула з гэтай зорнай лавіны і плыву ў вольнай прасторы.

 Я азірнулася назад, туды, адкуль толькі што шчасна вырвалася.

 Там, у космасе, вісела і кружылася зорнае кольца, падобнае на вобад ад кола, з двума вялікімі выступамі па краях, нахіленымі ў розныя бакі.

 "Як добра, што ўжо ўсё мінула…" - падумала я.