Идалишча

Ляксандра Зпад Барысава
Идалішча

 Сон

 Валька стаяла, прыціснуўшыся да згароды, у поўнай разгубленасці, не ведаючы, куды бегчы.
 А па вясковай вуліцы ў яе бок рухаўся статак кароў.
 І калі статак быў зусім блізка, Валька, у роспачы, пераскочыла праз згароду, у нечы гарод. І карова таксама пераскочыла праз згароду. Тады Валька зваротна пераскочыла, на дарогу. І карова таксама пераскочыла на дарогу. І так яны скакалі туды сюды, пакуль Вальцы не надакучыла, і яна сагнулася і папаўзла праз пшанічнае поле. І карова страціла яе з віду.
 Перапаўзла Валька такім чынам праз увесь гарод і там устала на ўвесь рост, каб агледзецца.
 А там ля згароды, на ўзлеску стаяў Іншапланецянін, велізарны і каменны. Галава ў яго была круглая, як шар. І на гэтай круглай галаве вялікія круглыя, без веек вочы. І нагнуўся волат, і ўзяў Вальку на рукі і падняў яе ўгору, над галавой. І страшней гэтага нічога ўявіць было немагчыма.
 І Валька ў жаху прачнулася.
 А яна так не хацела гэтага рабіць.
 Ёй вельмі карцела пабадзяцца па лесе, які віднеўся за згародай.