Кабеняк с видлогаю

Ляксандра Зпад Барысава
Кабеняк с відлогаю

 Сон

                Надев кобеняк с видлогою,
                почесал вперёд по дороге он…


 …Першы ішоў першым. Сцяжынка была ўбітая, жоўтая, вузкая… І па краях яе рос высокі, вышэй двух метраў густы асот. На ўсіх нас былі доўгія, брызентавыя зялёныя плашчы з каптурамі.

 …Другі не жадаў ісці. Вагаўся. Але паколькі было дорага кожнае імгненне, я схапіла яго падпаху і панесла, збіваючы ім расу з асоту, і сыпалася яна на яго і на мяне буйнымі халоднымі кроплямі.

 - Гэта добра, што ты мяне нясеш, - гультаявата сказаў Другі, - мне гэта падабаецца…

 Так, падабаецца, - з іроніяй падумала я, - асабліва, калі ўся раса сыплецца…

 …Першы сышоў на трыццаць метраў наперад, і я ніяк не магла яго дагнаць…

 …І тут перад мной на вузкай жоўтай сцяжынцы ўспушыўся і закіпеў пясок. І я разгубленая спынілася.

 …А першы знік… Ці то праваліўся, ці то сышоў далёка наперад…

 …І я глядзела на кіпячы пясок, пакуль усё вакол не стала павольна згасаць…


 Калі жадаеце пазнаць, што такое «Кабеняк с видлогаю», чытайце Гогаля.