Кашмарны лифт

Ляксандра Зпад Барысава
Кашмарны ліфт

 Любімы кашмар

 Заходзім у ліфт. Кожны націскае кнопку патрэбнага яму паверху. Потым націскаем кнопку "Пуск". І ліфт паехаў угару.
 "Што мы нарабілі? - падумала я. – Гэта ж ліфт, Ліфт, ЛІФТ! Ён ненармальны. Ён нідзе не спыніцца!.."

 А ліфт, як быццам пачуўшы мае думкі, панёсся з паскарэннем усё хутчэй і хутчэй. Трэба было націснуць якую-небудзь кнопку і трымаць, не адпускаючы. Але ўжо позна. Хто ведае, на якім ён зараз паверсе.
 Але, нічога, супакоіла я сябе. На апошнім, дзявятым паверсе, ён спыніцца. Далей ехаць няма куды.

 Тут раздаўся бязгучны здзеклівы смех, а на табло стала міргаць кнопка сёмага паверху.

 - Вось, вам, - злараднічаў ліфт, - буду ехаць, колькі жадаю, і ўвесь час будзе сёмы паверх… І ліфт імчаўся ўсё хутчэй і хутчэй, а кнопка сёмага паверху то загаралася  зялёным, то зноў згасала…

 Трэба націснуць кнопку дзявятага паверху і трымаць, не адпускаючы, - падумала я. І толькі памкнулася гэта зрабіць, як прачнулася…