Кашмарны сон

Ляксандра Зпад Барысава
Кашмарны сон

 Чалавек праробліваў фізічныя практыкаванні, як на брусах, абапіраючыся на вяршыню невялікай каменнай скалы. Як хораша ў яго атрымлівалася, спрытна і вытанчана, я любавалася і думала: "Ды гэта сапраўдны талент, і наперадзе ў яго вялікая, светлая будучыня з гучным поспехам і дасягненнямі".
 У гэты момант ён не разлічыў, узляцеў некалькі вышэй над скалой, чым планаваў, рукі сарваліся, і ён зваліўся ўніз паміж скаламі. Прабіўшы па дарозе тонкую мембрану, паляцеў уніз, усё хутчэй і хутчэй. І я бачыла, як ён пралятаў па вузкай шчыліне ўздоўж няроўных, шурпатых базальтавых сцен, чырванаватых і подсвятляемых знізу жоўтым плазменным святлом.
 "Можа, збягаць за вяроўкай." - думала я. - "Але пакуль я буду бегаць, ён невядома куды заляціць…". Мяне ахапіла невыносная роспач ад гэтай жудаснай згубы чалавека, і свайго бяссілля.
 …Карціна змянілася. Ён ужо ляцеў не ў расколіне да цэнтра зямлі, а павольна планаваў у паветры, уніз па вонкавых усходах нейкага катэджа, па дарозе чапляючыся за парэнчы, як паветраны шар. А ўнізе быў сад, і святочна накрыты стол, і гаспадыня ў зялёных адзеннях чакала яго….
 "Значыць, з ім усё ў парадку," - падумала я, і прачнулася.
 Прачнулася і падумала: "Хто гэта быў?". У сне я яго добра ведала. А прачнуўшыся, забылася…