Кватэрныя дажджы и паводки

Ляксандра Зпад Барысава
Кватэрныя дажджы і паводкі

 Сон

 …Заходжу ў ванную, а там вады на падлозе - возера цэлае. Пачынаю хутка-хутка прыбіраць. А яна вадаспадам ільецца ў кватэру ніжэй і я бачу, як там, унізе ходзяць людзі і падазрона глядзяць на столь…

 …Заходжу ў ванную, а са столі ідзе моцны дождж. І што там сусед зверху робіць? Ці гэта да мяне мая лужына вяртаецца?...

 …Паднімаюся на верхні паверх, каб высвятліць, што такое, і калі гэта спыніцца. Сусед зверху ходзіць па сваёй кватэры, плюхаючы па глыбокай вадзе, і ўвесь час разгублена паціскае плячыма.
 - І што ў вас адбылося? - пытаю
 - Як бачыце… што адбылося… - мармыча сусед.

 …Я азірнулася і бачу: па залітым асляпляльным сонцам зялёным полі міма нас ідзе Людка з Наташкай, у шортах і тэнісках, з ракеткамі і мячамі ў руках.
 - Пайшлі з намі, - крычыць Людка, - што стаіш!..
 - У мяне праблемы, - кажу.
 Людка з Наташкай падыходзяць бліжэй, і Людка кажа:
 - Давай, паглядзім, як адгэтуль выглядае твая кухня..

 Скрозь шчыліну ў падлозе бачыцца частка сцяны і кут стала. "Нядрэнна выглядае", - падумала я
 - Ну, хто так шпалеры лепіць? - пытаецца Людка паблажліва, - ты, што, мае інструкцыі не чытала?
 - Чытала, - мармычу я, - я яшчэ не ляпіла па іх…