Кот з мянушкай Кот

Ляксандра Зпад Барысава
Кот з мянушкай Кот

 Сон

 Я ішла з боку ўніверсама "Кунцаўшчына" дахаты. І несла Ката. Кот вялікі, чорны, з прыгожай бліскучай поўсцю, але худы і кашчавы.
 Сашка падабраў яго на вуліцы ўвосень, галоднага і бруднага. Я яго вымыла і накарміла, і ён пражыў у нас усю зіму.
 А зараз вясна. Яркі сонечны дзень. І я вырашыла вынесці ката на шпацыр.
 Кот сядзеў у мяне на руках і аглядаўся. Ён стаў разумець, што з гаспадыняй яму зусім не пашанцавала. Што трэба вырвацца на волю і шукаць сабе новага гаспадара. Свежае паветра, зялёная трава, вераб'і з галубамі былі такія прывабныя.
 І ён стаў ірвацца ў мяне з рук і вырваўся. І стаў гойсаць па скверы, як вар'ят.
 Міма ішла дзяўчынка і несла пакет, з мясам і хлебам. Кот вырваў пакет у дзяўчынкі з рук і адбег у бок.
 Дзяўчынка спынілася ў разгубленасці. Кот дастаў мяса з пакета, а хлеб разам з пакетам шпурнуў дзяўчынцы.
 Сеў і стаў есці мяса. А дзяўчынка стаіць і глядзіць на яго.
 - Што, таксама жадаеш мяса? - спытаў Кот, і, адкусіўшы невялікі кавалачак, шпурнуў яго дзяўчынцы. Дзяўчынка злавіла мяса і з'ела.
 І так яны сталі ёсці мяса ўдвох. Кот для сябе адкусваў мяса лепей, а дзяўчынцы кідаў горш, з плёнкамі і тлушчам.
 Тут ён дайшоў да досыць вялікага добрага пласта, за адзін раз не ўкусіш, а за ім - пласт сала.
 Кот павагаўся крыху, а потым як кусануў, адхапіў увесь добры кавалак і стаў павольна жаваць.
 "Зараз задушыцца", - падумала я са страхам. Шкада Ката.
 А Кот жаваў-жаваў-жаваў, зразумеў, што не справіцца і выплюнуў.
 Я ўздыхнула з палёгкай і прачнулася.