Куды едзем

Ляксандра Зпад Барысава
Куды едзем

 Сон

 ***
 Вечар, цёмна, ліхтары гараць. Я на прывакзальнай плошчы стаю перад пераходам, чакаю, калі загарыцца зялёнае святло. Раптам чую голас Альбіны Анатольеўны:
 - Што стаіш? Пабеглі хутчэй. - і, схапіўшы мяне за руку, пацягнула да "Ікаруса", які стаяў недалёка.
 - Так, жа, на цягнік трэба, - спрабавала запярэчыць я.
 - Хутчэй, хутчэй, - прыспешвала мяне Ала, - спознімся.
 Мы заскочылі ў аўтобус. А за намі следам - уся група, увесь творчы калектыў з чатыраста трэцяга пакоя: Галіна Сяргееўна, Лена Валканоўская,  а таксама Аня, Света і Зоя. Дзверы зачыніліся і аўтобус паехаў.
 І тут я заўважыла, што ўсё з торбамі, заплечнікамі, валізкамі. І едзем мы за мяжу, у Заходнюю Еўропу, ці то ў Польшчу, ці то ў Францыю. І я адна сярод іх у хатняй сукенцы, басанож і без багажу.
 "Ну, вось," - падумала я - "Я яшчэ толькі ішла за квітком на цягнік. А трэба было і рэчы з сабой браць". Рэчы я свае паскладала, але яны засталіся дома, сумачка і валізка.
 Тады я заплюшчыла вочы і ўяўна заклікала сваю сумачку, у якой былі прадметы першай неабходнасці.
 - Ой, - пачула я здзіўлены голас Алы, - чыя гэта сумачка.
 - Мая. - сказала я, і забралы ў яе сваю сумку.
 - Яна з'явілася так раптам, як у казцы, - сказала Ала, - А дзе твая валізка?
 - Валізка потым, - сказала я…

 ***
 Яркі сонечны дзень. Стаю ля абочыны, галосую. Спыняецца грузавік, з кабінай, як у Камаза, і такі велічэзны, больш Белаза. За рулём сядзіць Пасюк Васіль, паэт. Я яго адразу пазнала, па фатаграфіях у газетах, часопісах і кнігах. І некалькі разоў нават бачыла, калі ён выступаў у Доме Літаратара.
 Мы ўсе хуценька залазім у кабіну, досыць велізэрную, каб змясціцца  шасці чалавекам. Спачатку Пятроў з Ігарком. Яны хаваліся ў кювеце, калі я галасавала, каб не палохаць падарожных сваёй вялікай колькасцю. Потым я залажу, а потым Мікола Кандратаў і Генадзь Мікалаевіч. Уся група, увесь творчы калектыў з трыста дзявятага і пяцьсот трэцяга пакоя.
 Паехалі.
 Дарога рэзка павярнула налева і пад ухіл, на вузкую прасёлкавую дарогу са мноствам завароткаў сярод мелкаствольнага  змяшанага лесу. На дарозе ў хаатычным парадку валяліся вялікія кардонныя квадраты. А сама дарога звіліста і стромка ішла ўніз. І не відаць было зусім, што там, за чарговым завароткам.
 "Ну, ён нас і завязе да чорта на рогі", - падумала я пра Пасюка Васіля, паэта…

 ***
 …Стаю ў фае ля падваконніка. Да мяне падыходзіць Пасюк Васіль, паэт.
 - Любыя адносіны я рву адразу і беззваротна, - заяўляе ён, - таму таксама вяртаю ручку, - ён працягнуў мне шарыкавую ручку, якую я яму падарыла. А сам павярнуўся і пайшоў прочкі.
 На мяне са здзіўленнем глядзіць Мікола Кандратаў, які выпадкова апынуўся непадалёк, і як быццам пытае:
 "І ты з ім звязалася? Калі паспела?"
 Я паглядзела ўслед Пасюку Васілю, паэту, і закрычала:
 - Гэй, ты! Пастой, спытаць жадаю!
 Ён павярнуўся.
 - У цябе з галавой усё ў парадку? - спытала я.
 Ён усміхнуўся холадна абыякава, паглядзеў на мяне як на неадушаўлёны непатрэбны прадмет, паціснуў плячыма і знік.
 "Ну, калі ў яго і астатнія "сувязі" такія, як гэта, тое ўсё, што ён піша ў сваіх вершах - гэта ўсяго толькі трызненне хворай фантазіі" - падумала я.
 Але як гэта дакажаш іншым, якія сабраліся вакол мяне, і са здзіўленнем глядзяць, уся група, увесь творчы калектыў, аскепкі былога вялікага канструктарскага бюро на развалінах былога савецкага гіганта…
 ***
 Калі я прачнулася і ўспомніла Пасюка Васіля, паэта, то падумала:
 "Калі я ў жыцці калі-небудзь выпадкова сустрэнуся з ім, і ён патрапіць у круг маіх знаёмых, я з ім вітацца не буду, хоць ён, рэальны, абсалютна ні ў чым перад мной не вінаваты".  І ўсё сон…