Мастак

Ляксандра Зпад Барысава
Мастак

 Сон

 - Я цяпер намалюю карціну вялікага мастака, - сказаў Ксан. - Мастак стаў вялікім і ўславіўся дзякуючы гэтай карціне. Але карціна - нічога асаблівага…

 …І намаляваў гару.
 - Гэта Везувій? - спытала я.
 - Не, - сказаў Ксан, і намаляваў сухое рэчышча ракі, якое ідзе ад гары. Пасля гэтага стаў маляваць у гары ўваход у пячору ў вытоку рэчышча.

 - Па рэчышчы пацякуць залатыя манеты? - спытала я.
 - Не, - сказаў Ксан, працягваючы маляваць уваход у пячору.

 "Па рэчышчы пацячэ звычайная вада, - падумала я, - і яна тут усё затопіць. Трэба адчыніць фортачку, каб лішняя вада сцякла…"
 - Я адчыню фортачку, - сказала я.
 - Добра, - сказаў Ксан.

 Я адчыніла фортачку і прадставіла, як узровень вады будзе паднімацца і паднімацца, і, паднімецца амаль да столі. Потым вада пальецца ў фортачку.
 На адчыненай фортачцы віселі мае шкарпэткі. Сохлі. Я зняла іх адтуль і зашпурнула на шафу.
 - Мне ў гэтых шкарпэтках заўтра на працу ісці. Я не жадаю, каб яны ўмакрэлі…
 - Усё, - сказаў Ксан, сканчаючы маляваць уваход у пячору…