Чмутаракамба

Ляксандра Зпад Барысава
Чмутаракамба

 Стаю на станцыі мятро. Чакаю электрычку. А адзін грамадзянін усё глядзіць і глядзіць на мяне. Я, вядома, прыгажуня, не спрачаюся… Але гэтулькі глядзець, не адрываючыся, гэта, урэшце… Колькі можна?
 І я не вытрымала і сама на сябе паглядзела. Па маёй руцэ паўзло нешта відавочна з Чырвонай Кнігі. Я перад гэтым шпацыравала па парку Чалюскінцаў.

 Я не паспела нават разгледзець, якой яна формы, не паспела палічыць, колькі ў яго лапак. Рука ў мяне рэфлексіўна тузанулася, страсянулася, і Чмутаракамба паляцела невядома куды і згінула без весткі на станцыі мятро "Парк Чалюскінцаў".

 Хто зацікаўлены ў яе выратаванні і вяртанні ў Чырвоную Кнігу, хай пашукае яе там, на станцыі.

 Ці прыйдзецца гэту Чмутаракамбу выкрасліць з Чырвонай Кнігі, бо яна згінула без весткі.