Маналог Васильеуны

Ляксандра Зпад Барысава
Когда я на Волге служил ямщиком,
 Был молод, имел я силенку,
 И крепко же, братцы, в селенье одном
 Любил я в ту пору девчонку…
 …Куда ни поеду, куда ни пойду,
 Все к милой сверну на минутку…

 Далей не памятаю. А раней гэтулькі песень ведала. Я сама з Волгі, таму заўсёды спяваю пра Волгу. У самадзейнасці ўдзельнічала, вазілі мяне паўсюль, падарункаў поўныя  рукі давалі…

 Ах, Волга-реченька глубока
 Бьет валунами берега.
 Ах, мил уехал, не простился,
 Знать, любовь не дорога…


 Ён Саша і я Саша… Ён прыехаў да нас у камандзіроўку… І прывёз мяне сюды… Як гэта вёска завецца? Менск? Вось з тых часоў і жыву ў той доме на шостым паверсе. Як ты мяркуеш, прыйдуць за мной, не забудуцца?
 Ён сказаў, што ў яго маці ў Беларусі, і прывёз мяне сюды. А яна пажыла тры месяцы і памерла. Саша кіроўцам працаваў. Паехалі яны ўтрох і загінулі, і засталася я зусім адна. Дзякуй Богу, сын мяне не забывае, прыходзіць кожны дзень. А вось дачка далёка жыве, за горадам, рэдка прыходзіць і не тэлефануе...

 …У подружки два Ванюшки, у меня ни одного,
 Поклонюсь подружке в ножки, дай Ванюшку одного…

 Дык вось, пра што я. Маці пажыла дзевяць месяцаў і памерла. А яны ўтрох паехалі ў камандзіроўку і ў аварыю трапілі, і засталася я зусім адна. Як ты мяркуеш, прыйдуць яны за мной? Ключа ў мяне няма, не даюць яны мне ключ, і кватэру я не ведаю. Вось у тым доме, на шостым паверсе. Быццам бы восьмая кватэра, не памятаю. Сын мяне заўсёды забірае.
 Так кажаш, гэта мая дачка пайшла? І яна са мной размаўляла? І што яна сказала? Што прыйдзе за мной? Здаецца, быццам бы гэта ў яе муж загінуў у аварыі... Уяўляеш, паехалі яны ўтрох…
 А маці пажыла шэсць месяцаў, і памерла, а яны ўтрох паехалі ў камандзіроўку і ў аварыю трапілі, і засталася я зусім адна.
 Як ты мяркуеш, колькі мне гадоў? Семдзесят? Амаль адгадала, восемдзесят два, восемдзесят трэці пайшоў…
 А, вось і сын мой. Бачыш, вунь стаиць. Ну, я пайшла. Усяго найлепшага…