Вядзьмарства

Варужка Яешня-Тутошня
Вядзьмарства

 ...Я ішла па праспекце, і мне было невыносна балюча, таму што Ты звальняўся, і я больш Цябе ніколі не ўбачу. Тады я ўявіла, што Ты ідзеш са мной побач. Мне стала трохі лягчэй. Але трэба было ўвесь час канцэнтравацца, каб Ты не знікаў. Тады я глыбока ўдыхнула і падумала: я ўдыхнула Цябе ўсяго, без рэшткі, і зараз Ты заўсёды са мной. І нікуды ад мяне не дзенешся.