А мне якая справа...

Варужка Яешня-Тутошня
А мне якая справа

 Ля пад'езда ляжыць мужчына ў ліловай куртцы і чорных штанах. Ляжыць на баку, падклаўшы руку пад галаву. Спіць? Памёр?
 Я мінула. Страшна падысці. А раптам, труп?
 І пайшла далей, у гастраном.

 На зваротнай дарозе я ішла, імкнучыся трымацца далей ад таго пад'езда. Не мая справа, не мой пад'езд, не мой сусед, хай самі разбіраюцца…
 Не ўтрымалася, вырашыла паглядзець, як іншыя людзі сябе вядуць. Гэта, для ачысткі сумлення, якое грызла усё-ткі.

 Міма прайшлі малады чалавек з дзяўчынай, і нават не павярнулі галоў у той бок.
 Ну і ну, да чаго мы дакаціліся. Валяецца чалавек, як чаравік выкінуты, і нікому няма справы.