Вольга Михайлауна

Варужка Яешня-Тутошня
Вольга Міхайлаўна

 - Ты паглядзі, які я парадак навяла ў кватэры, - казала мне Вольга Міхайлаўна, - пыл усюды выцерла… Бачыш, бульбу куды склала. Яна ў мяне ўжо не ў мяшках у пярэднім пакоі, а тут. А паглядзі, што мне сын прынёс. Вольга Міхайлаўна ганарліва расчыніла халадзільнік. Вельмі вялікі маразільнік забіты ў яе да адказу курыным філе, акуратна спакаваным у пакуначкі.

 Сын Вольгі Міхайлаўны працуе абвальшчыкам мяса ў супермаркеце. Круціць там каўбасы.

 - Я яму грошы давала, - працягвае Вольга Міхайлаўна, - а ён не ўзяў. Сказаў, што мала за гэта заплаціў.

 Ну, зразумела, круціць каўбасы з курынага мяса. Скуру, тлушч, храсткі - у каўбасу па кошце мяса. А філе - сабе па кошце храсткоў.
 Так што зараз буду ведаць, што гэтага купляць не трэба. Хоць я яе і раней ніколі не купляла.

 А Вольга Міхайлаўна апантана хрысціцца:
 - Пане Божа! Дзякуй табе, што мой сыночак такой вырас, сумленны, высакародны. Дзякуй, табе, Пане Божа!

 Вольга Міхайлаўна і сама вельмі сумленная і прыстойная жанчына. Пазнаёмілася яна ва ўніверсаме з Людкай-алкагалічкай, і аформіла на сябе апякунства над ёй. Людка вельмі хутка канчаткова спілася і памерла. А Вольга Міхайлаўна атрымала яе кватэру, пакінуўшы з носам Людкінага пляменніка.