Дзень незалежнасци

Варужка Яешня-Тутошня
Дзень незалежнасці

 Трэцяга ліпеня - Дзень Незалежнасці, Дзень Горада, дзень, калі горад быў вызвалены ад фашыстаў у 1944 годзе.
 Дзень трэцяга ліпеня 2013 года гарачы і сонечны, поўны зіготкай зеляніны, сіні неба і чыстых, белых аблокаў, заліты золатам сонца.

 …Ля дома на траве ляжыць на баку мужчына. Ці то спіць, ці то…
 Непадалёку ад яго сядзяць, сагнуўшы ногі ў каленях, дзве старыя бамжыхі у кароткіх спадніцах і кароткіх майках.
 Адна з бамжых паднялася і сышла ў пад'езд. А другая, павярнуўшы галаву ў бок народу, які стоўпіўся ля пад'езду, загаварыла спіта-хрыплым голасам:
 - Ды мне на вас на ўсіх начхаць. І пайшлі вы ўсё да коткінай бабулі. Прыедзе "Хуткая", разбярэцца….

  …А ўвечар будзе салют. А днём перакрыюць увесь гарадскі транспарт, і па галоўных вуліцах пойдуць танкі. А над горадам паляцяць самалёты. Свята, усёткі.
 
 …А бамжыхі ўвечар нап'юцца зноў і забудуць ранішнія непрыемнасці, і таго, за кім прыязджала "Хуткая дапамога" і павезла ў лякарню, а, можа быць, і далей…