Дрэнная цётка

Ляксандра Зпад Барысава
Дрэнная цётка

 Стаю ў чарзе, у аптэцы.
 Адчыняюцца дзверы і заходзіць маладая жанчына з маленькай дзяўчынкай, гадочкаў  трох, не больш.
 - Вось гэта дрэнная цётка! - кажа дзяўчынка і гнеўна глядзіць на мяне.

 Пачуваюся закаранелым злачынцам, стала ліхаманкава перабіраць у памяці ўсе свае апошнія злачынствы, пытаючася здагадацца, у якім мяне выкрылі…

 - Нельга дарогу пераходзіць на чырвонае святло, - усё таксама гнеўна сказала дзяўчынка.

 А я і не ведала, што ёй на гэта адказаць. Сказаць, што не буду? Але ж буду, пры кожным зручным выпадку…

 - Цётка больш не будзе, - замест мяне сказала жанчына, і яны сышлі з аптэкі.

 Так, значыць, яны адмыслова сюды заходзілі, каб зрабіць мне заўвагу.

 Надалей, перш чым ісці на чырвонае святло, спачатку  пагляджу, ці няма паблізу строгай маленькай дзяўчынкі…