Картки

Ляксандра Зпад Барысава
Карткі


                “- Карточки!  Кар-то-чки! - кричала Шурка
                страшным нутряным воплем, и в крике ее
                был покойницкий ужас и звериная тоска.  - 
                Все!  Все!  Продуктовые кар-то-чки! 
                Укра-ли-и-и-и!..  Пятеро  малых...  с...
                голоду...  помрут!..
                А-а-а! Месяц... только... начался...
                За весь... месяц... карточки!.. Чем...
                кормить... я... их... БУДУ! А-а-а!..”

                Братья Вайнеры. Эра Милосердия




 Укладваючы рэшту ў кашалёк, выявіла, што няма карткі. Значыць, на касе забылася. Вяртаюся, сапраўды, ляжыць поруч касы. Уздыхаю палегчана і забіраю картку.

 - Гэта мая картка, - разгублена кажа жанчына, якая разлічваецца тым часам.
 - А, ну, пакладзі на месца! - грозна ўсклікае тып, што за ёй.

 Я хуценька кладу картку на месца і пытаюся?

 - А дзе мая картка?
 - Я аддавала, - кажа прадаўшчыца.

 Я зноў капаюся ў кашальку, але нічога там няма.

 - Яна ў цябе ў руцэ, - кажа мне ахоўнік.

 Гляджу на сваю руку, там толькі чэк.
 Тады ахоўнік падыходзіць і паказвае мне на тую руку, у якой я кашалёк трымаю.
 І сапраўды, заціснута картка паміж кашальком і далонню, і я яе не бачу і не адчуваю.

 - Дзякуй, - кажу ахоўніку.
 - Прабачце, - кажу жанчыне, - што вашу картку ледзь не спёрла...

 Яна добразычліва ўсміхаецца. Не сярдуе. І на тым дзякуй.