Ни завошта не прадам...

Ляксандра Зпад Барысава
Ні завошта не прадам...

 - Што ты ўсё для сябе і для сябе вяжаш? - буркліва спытала баба Воля, - Ты на продаж вяжы...

 - Ні завошта не прадам, - адказала я. А потым, падумаўшы трохі, дадала, - Ну, калі ў каго знойдзецца лішнія дзесяць тысяч даляраў... І захоча ён іх выдаткаваць на кофтачку, то прадам, так ужо і быць...

 - Колькі ты сказала? Дзесяць ты-ты-сяч? Не проста дзесяць, а ты-ты-тысяч? - баба Воля нават заікацца стала ад хвалявання.

 - Так, менавіта, тысяч, - пацвердзіла я…
 - Але гэта ж так дорага, - праенчыла баба Воля.
 - А мяне гэта не хвалюе, - сказала я.
 - А раптам хто-небудзь захоча купіць? - спытала баба Воля. - Што тады?
 - Дзе вы бачылі такога ідыёта, - спытала я ў адказ, - хто б кофтачкі за дзесяць тысяч даляраў купляў?