Сметанковая прынцэса

Ляксандра Зпад Барысава
Сметанковая прынцэса

 …У некаторым Малочным Царстве, Сметанковай Дзяржаве жыла-была Маленькая Прынцэса.
 Прынцэса была такая прыгажуня, што яе партрэты друкавалі абсалютна ўсюды. На сценах дамоў, на вокнах трамваяў, у падручніках французскай мовы… Адным словам, усюды…

 Тая Сметанковая Дзяржава гандлявала малаком па ўсім белым свеце. І ўславіла гэта малако Маленькую Прынцэсу, паколькі на кожным пакеце малака быў намаляваны яе партрэт.

 …А потым па незразумелых чынніках, узялі і замянілі партрэт прынцэсы на букет васількоў…

 А шкада…