Смеццевыя гисторыи

Ляксандра Зпад Барысава
Смеццевыя гісторыі


 REMONDIS

 У суседні двор прывезлі партыю смеццевых кантэйнераў, мініяцюрных, з загадкавым надпісам узбоч "REMONDIS".
 Няўтульна неяк ад гэтага надпісу. Як быццам і не ў Менску, а дзе-небудзь за мяжой.
 Ці, наадварот, акупанты павольна і паступова мірным шляхам захопліваюць нашу тэрыторыю. І хутка мы будзем ужо казаць не "смецце", і не "мусор", а "REMONDIS"…


 Кінутае сланяня

 На самым верху смеццевай кучы ў кантэйнеры ляжыць шэрае сланяня, носам уніз. І здаецца, што не паклалі яго сюды, а зваліўся ён аднекуль зверху, разбіўшы ў падзенні нос. І зараз ляжыць тут, і балюча яму і крыўдна.


 А шо ён мне даў?

 -…У мяне толькі дзесяць тысяч засталося! А шо ён мне даў? Мільён грошай усяго толькі!...

 Вось так нашы грошы ў смецце ператвараюцца. Што такое мільён? Ды нічога. За пяць мінуць у найблізкім гастраноме растраціць можна.