Таймер не чакае

Ляксандра Зпад Барысава
Таймер не чакае

 …Іду ў бок "Алмі" і гляджу на таймер святлафора. У самы раз паспею дайсці да скрыжавання, калі мне загарыцца зялёны…

 - Валечка, куды ты так чухаеш? - абарачваюся: Вольга Міхайлаўна стаіць, нагружаная дзвюма торбамі, відавочна з "На тыдзеньчык" чухае.

 Тут ветлівасць абавязвае спыніцца і пагаварыць пра надвор'е, але я нецярпліва махаю Вользе Міхайлаўне рукой, кажу:

 - Здрасьте, некалі, - і чухаю далей, гледзячы на таймер, які няўмольна цікае далей….