Аскубеная мадэлька

Ляксандра Зпад Барысава
Аскубеная мадэлька

***
- Ты нядаўна падстрыглася? - спытала мяне Наталі
- Заўчора.
- Добра выглядае… Асабліва патыліцу табе добра падстрыглі, роўненька…
- Якое падстрыглі! Гэта я сама.
- Павярніся-ка, - камандуе Наталі, - не, сама так не зможаш…
- Ну, сама ж, левай рукой навобмацак вызначала, што лішняе, а правай зразала…
- Павярніся-ка, - яшчэ раз камандуе Наталі, - ніяк не паверу, што сама, у сляпую так роўна… 

***
- …Уладзімір Леанідавіч, вы ўжо аднеслі фотаапарат дадому?
- Так, а што?
- Жадаю, каб вы мяне сфатаграфавалі, патыліцу…
- Ну, гэта ўжо блазнота, - умяшаўся Генадзь Мікалаевіч.
- Як-небудзь, па выпадку, - паабяцаў Пятроў.

***
Разглядаючы здымкі, я падумала: няўзброеным вокам відаць, што сама, як аскубеная атрымалася. Але ўсё адно, свая мадэль, арыгінальная, хоць і крывая.