Асацыяцыи

Ляксандра Зпад Барысава
  Я ўрастала ў цябе, як трава
                прарастае ў асфальт,
  хацела сысці, але чула пашчотнае “Halt!”
                Таццяна Сівец

  Пляцоўка, куды сагналі ваеннапалонных, была загадзя падрыхтаванай для надзейнай аховы ахвяр: густы калючы дрот, па якім працякаў электрычны ток высокай напругі, і па кутах вышкі, на якіх назменна, і днём і ўначы, пільныя салдаты не спускалі “пяшчотных” позіркаў з гэтых істот другога гатунку.
  Днём стаяла страшная спякота. Па начах лагер асвятлялі моцныя пражэктары, і было відаць лепш, чым днём.
  Лёс ашчасціў мяне нарадзіцца габрэйкай. Таму я і апынулася тут, сярод выбраннікаў Божых.
  Вельмі хацелася піць, і не было магчымасці схавацца ад палаючага сонечнага святла. Ніводнага дрэўца ці кусціка не было на абнесенай тэрыторыі, і, здавалася, што сонца зараз расплавіць усіх нас, мы расцячэмся, як тое масла, і “прарасцём у асфальт”. І ніякія пяшчотныя словы накшталт “Halt”, “Zuruck”, “Hande hoch”, ні нават “Мы вас будем немного расстреливать”, не былі ужо патрэбны: ні ў кога не было ніякай моцы ўцякаць. Усё зрабіла само надвор’е: расплавіла, знішчыла і направіла “са стромы ў прадонне-яр” ...