У адным бярлогу

Ляксандра Зпад Барысава
У адным бярлогу

 - Глядзіця, глядзіця, - спыніла мяне на вуліцы незнаёмая жанчына, працягваючы брашурку, аформленую ў вельмі знаёмым, лісліва-саладжавым стылі. - Настае новы час! Мы будзем жыць у новым свеце. Будзем жыць побач і мірна нават з мядзведзямі. - завяршыла яна, захлынаючыся ад захаплення, як быццам паведамляла нешта зусім новае, ніколі раней не чутае.

 Я паглядзела. На вокладцы, сярод яркіх зялёных шат, была відаць невялікая карычневая пляма - мядзведзь. Больш нічога я са сваім зрокам не разгледзела.

 - Дзякуй, але я прыналежу да іншай царквы.
 - Да якой іншай? - здзівілася жанчына таму, што ёсць яшчэ нейкія іншыя цэрквы акрамя той, адзінай і правільнай, пра якую ёй паведамілі, выдаўшы стос брашурак.
 - Не да гэтай, - сказала я.

 Іду і думаю. Вось увядуць у нас арэндную плату замест кватэрнай. А хто не ў стане плаціць - хай перабіраецца ў жыллё меншага памеру.
 І куды тады? Хіба што, у бярлог да мядзведзя. Вось, і будзем жыць побач з мядзведзямі мірна і дружна.