Чытайце, уроды!

Ляксандра Зпад Барысава
Чытайце, уроды!

(гратэск)

- Чытайце, уроды!
 
Поруч тумбы, аблепленай афішамі, афішкамі і аб'явамі разнастайнай свежасці і обадранасці стаяў маленькі смешны чалавечак, вельмі падобны на Чарлі Чапліна.

Людзі густой плынню цягнуліся міма, абцякаючы тумбу з аб'явамі і чалавечка поруч яе ў хаатычным парадку. Адны глядзелі на чалавечка са спагадай, іншыя з іроніяй, трэція - са страхам ці здзіўленнем. Але ніхто не спыняўся і не чытаў, усё спяшаліся па сваіх справах.

- Чытайце, уроды! - высокім фальцэтам, які зрываўся у канцы на пеўневы крык, паўтарыў чалавечак.
 
Тут ад натоўпу адлучыўся грамадзянін па прозвішчы Ягор Бутэлк, як пазней было зафіксавана міліцэйскім пратаколам, і палез да чалавечка высвятляць адносіны:

- Гэты ты мне?

Чалавечак здзіўлена заміргаў вачыма і хуценька схаваўся за тумбу.
А занесены для ўдару Ягораў кулак дагадзіў у сківіцу таўстуна ў акулярах з залатой аправай, які ў гэты час задуменна праходзіў міма. Таўстун, як было адзначана ў тым жа пратаколе, быў дыпламатам дружалюбнай краіны, з якой адносіны ў дадзены момант знаходзіліся пад высокай напругай. Прозвішча дыпламата з дыпламатычных меркаванняў у пратаколе не адзначана.



PS: Урода - па-польску, прыгажуня (Uroda).