Канец свету

Ляксандра Зпад Барысава
Канец свету

 Лямпачка Ілліча павяла сябе проста непрыстойна. Не, каб выбухнуць, як усялякая прыстойная лямпачка, пры ўключэнні. Дык не, уключылася яна звычайна. А потым, пасвяціўшы некаторы час, раптам стала дзіўна мігацець, амаль як лямпачка на навагодняй гірляндзе. Святло яе стала таямнічнае і загадкавае.  Яна ўспыхвала мацней звычайнага, а потым павольна згасала. І, напрыканцы, успыхнуўшы неяк асабліва ярка, стала згасаць-згасаць-згасаць, пакуль не загасла зусім.

 "Можа, святла няма?" - падумала я і прыслухалася: з пакоя даносілася гучная музыка. Там Саша, як ніколі нічога, гарэзаваў у інтэрнэце.
 
 Я вышрубавала лямпачку са свяцільні. Яна была вельмі гарачая і вышрубавалася разам з патронам. Адшрубаваўшы патрон ад лямпачкі, паспрабавала вярнуць яго на месца. Рукі дрыжалі, ці то ад слабасці, ці то ад перажытага стрэсу, і я ніяк не магла вызначыць у цемры, якім канцом трэба прышрубоўваць патрон, які ніяк не жадаў астываць.

 Нарэшце, пасля доўгіх пакут, у мне атрымалася прышрубаваць гэты бяздольны патрон і ўкруціць новую лямпачку.

 Потым я ўважліва паглядзела на згарэлую лямпачку і патрэсла яе. Спіраль была цэлая. А ўся ўнутраная паверхня лямпачкі была пакрыта плямамі куродыму. "Ну і ну", - падумала я. І толькі на наступны дзень я выявіла, што ў лямпачкі расплавіўся ўнутраны шкляны штырок. Нейкае дзіўнае кароткае  замыканне. Раней я такога не бачыла.