Симетрыя

Ляксандра Зпад Барысава
Сіметрыя

Заходжу ў сярэдні вагон электрычкі, каб не ехаць стоячы. Вольныя месцы былі, хоць і не вельмі шмат. Села на найблізкае.

Справа ад мяне малады чалавек засяроджана глядзіць на блакітны экран мабільніка і хутка, дзвюма рукамі, націскае кнопкі.

Злева ад мяне маладая дзяўчына таксама засяроджана глядзіць на блакітны экран мабільніка і хутка, дзвюма рукамі, націскае кнопкі.

А я ўселася паміж імі, дастала з торбы гаплік і ніткі і стала вязаць квадрацік.

Выдатна мы глядзімся з боку: два сучасных мабільніка і паміж імі - сярэднявяковы гаплік.

Сіметрыя хутка парушылася: дзяўчына схавала мабільнік і стала назіраць, як я вяжу.