Двайники на беларускай мове

Ляксандра Зпад Барысава
Двайнікі

 Выходжу з "Крамы". Так называецца маленькая харчовая камерцыйная крама ў нашым двары. "Крамай" яе назваў першы гаспадар у гады перабудовы. Пасля таго ў крамы неаднаразова змяняліся гаспадары і назвы. Якая зараз там вісіць шыльда - не памятаю. У галаве засталася першая назва - "Крама".  Ну, дык вось, выходжу з "Крамы", і чую за спіной знаёмы голас Паграбіцкага Анатоля Адамыча:
  - Як жыццё?
 Абарочваюся. Стаіць незнаёмы чалавек, трохі падобны на Адамыча, але, усё ж, не зусім падобны, і на галаву ніжэй…
 …Успомнілася, як ездзілі мы з Адамычам у камандзіроўку, у Жыткавічы, адладжваць пратакол "Норка" на АТС. Калі засяляліся ў гасцініцу, у стойкі адміністратара прычапіліся да мяне нейкія падвыпіўшыя будаўнікі, і сказалі, што ў госці зойдуць. Я іх словы прапусціла міма вушэй. 
 …Увечар сяджу ў нумары. Раптам хтосьці стаў стукаць у дзверы. Сяджу ціха, чакаю, калі ім надакучыць. А яны ўсё стукаюць і стукаюць, не надакучае ім, п'яныя бо.
 Потым было чуваць, як адчыніліся дзверы суседняга нумара, і голас Адамыча спакойна сказаў:
 - Мужыкі. Яна цэлы дзень працавала, стамілася, не замінайце ёй адпачываць.
 Ён яшчэ штосьці казаў ім ціха, спагадліва і добразычліва, як лекар кажа з хворымі, толькі не было чуваць, што.
 І яны паслухаліся, і пайшлі дадому…
 І зараз гэта ўспомнілася. Паглядзела я на двайніка Адамыча і сказала:
 - Нармальна, - і пайшла далей.