Чакаюць як Бога

Ляксандра Зпад Барысава
Чакаюць як Бога

 Перад зачыненымі дзвярыма дыскаунтэра таміцца група грамадзян, якія пакутуюць ад смагі. Гэта відавочна замежнікі, дакладней, іншапланецяне, таму што твары ў іх незямнога, плямістага, чырвона-чорна-фіялетавага колеру. Размаўляюць яны паміж сабой на зямной, на рускай мове, каб іншыя не здагадаліся пра іх іншапланетнае паходжанне. Але тэмбр голасу іх выдае, надтрэснуты, сіпаты з прысвістам. У людзей такога не бывае.

 Да адкрыцця дыскаунтэра яшчэ цэлая хвіліна. Павольна цягнуцца секунды, смага мучыць невыносна.
 Нарэшце, зірнуўшы на свой наручны гадзіннік, адзін іншапланецянін кажа:
 - Пара, - і, рашуча адчыніўшы дзверы, увайшоў унутр дыскаунтэра.
 Але тут жа выйшаў зваротна, паніклы і сказаў:
 - Кажуць, яшчэ рана…

 І вось надышоў момант, калі рассунуліся аўтаматычна дзверы, запрашаючы ўсіх увайсці. І ўсе ўцягнуліся ўнутр.

 Толькі адна іншапланецянка затрымалася. Яна паглядзела направа і пракрычала бразготкім іншапланетным голасам:
 - Дзіма!.. Дзімон!...
 Тут жа з'явіўся малады, зусім звычайны зямлянін.
 - Ну, Дзімон, пайшлі… Сіл няма больш, - пакутлівым голасам прарыпела іншапланецянка.

 …Яны ўдвох блукалі сярод вінных шэрагаў і іншапланецянка скрыпуча енчыла: 
 - Ну, Дзімон. Ну, вазьмі што-небудзь… Яны ж мяне чакаюць, як Бога…