Машкины пацуки

Ляксандра Зпад Барысава
Машкіны пацукі

 Ў Машкінай скрыні для гародніны, якая знаходзіцца ў агульным калідоры, жыве пацук: я неяк заўважыла яго, калі ён уцякаў ад мяне пад скрыню. Так хутка ўцякаў, што я нават разгледзець яго як след не паспела. Убачыла толькі, што ён быў чорны і бліскучы. А, можа быць, і два пацукі: бачыла неяк шэры цень, які хутка саслізнуў са скрыні ў шчыліну паміж скрыняй і сценкай. Я потым зазірнула за скрыню, але нічога там не было: гэта шэрае паспела схавацца пад скрыняй. А, можа быць, і цэлае пацучынае сямейства: я бачыла яшчэ раней, як ад уваходных дзвярэй, уздоўж сценкі ляцелі хутка нейкія шэрыя камячкі пылу і хутка схаваліся пад скрыняй.
 Я не ведаю, гэта Машкін ручны пацук, ці гэта дзікі пацук, які пасяліўся ў Машкінай скрыні без яе ведама. У любым выпадку, хай сама разбіраецца са сваімі пацукамі, мне да іх справы няма. К таму ж, з Машкай я не размаўляю.
 З пацуком яе я таксама не размаўляю. Адзін раз бачыла ў калідоры: ён, напэўна, шукаў ежу і ваду. А што знойдзеш у пустым калідоры?
 Тады я паставіла слоічак з вадой побач са скрыняй, ля сценкі. І кожны дзень стала падкладаць што-небудзь з ежы: кавалачкі хлеба, бульбіны, яблыкі. Усё гэта пацук сцягваў пад скрыню. Ён нават слоічак спрабавў туды зацягнуць, толькі слоічак у шчыліну не пралез.
 А які акуратны пацук, кожны дзень у сябе пад скрыняй уборкай займаецца. Усё смецце адтуль у калідор выграбае.