А мне дзе жыць?

Ляксандра Зпад Барысава
А мне дзе жыць?

 У самы разгар перабудовы, калі дзяржаўную кватэру можна было прыватызаваць так лёгка, як купіць кілаграм варанай каўбасы, адзін хранічны алкаголік з нашага дому прадаў сваю прыватызаваную кватэру каўказскай сям'і….

 - Гэта зараз наша кватэра, - адчайна і зло крычала з акна на вуліцу жанчына з моцным каўказскім акцэнтам.

 - А мне дзе жыць? - наіўна пытаў п'яненькі Вася, стоячы пад вакном, былы уладальнік кватэры, а зараз новы бомж.