Выпадак у падъездзе

Ляксандра Зпад Барысава
Выпадак у пад'ездзе

 … Чакаю ліфта. Цёмна (лямпачка сапсавалася). Адчыняюцца ўваходныя дзверы. Заходзіць мужчына, і, павольна паднімаючыся па ўсходах да ліфта, мармыча:
 - Мы нікога не чапаем… Мы нікога не чапаем… Мы нікога не чапаем…
 "Толькі гэтага бракавала", - падумала я - "з псіхам ехаць…"
 - Заходзьце, - сказала яму, калі ліфт прыйшоў. - Вам, напэўна вышэй.
 І толькі ў ліфце ля яго ног я заўважыла маленькую лагодную сабачку. Дык вось, хто нікога не чапае!!!