Задуменны чмель

Ляксандра Зпад Барысава
Задуменны чмель

 …Вельмі падабаюцца мне свежыя парасткі елі, маладое лісце ліпы, кветкі шыпшынніка…

 Праходзячы міма куста шыпшынніка, машынальна саскубаю напаўраспушчаную кветку.

 І тут у мяне са жмені павольна і задуменна вылятае чмель, і таксама задуменна кудысьці ляціць…

 Мне стала сорамна перад ім. І чаму ён мяне не ўджгнуў?
 Можа, падумаў, што гэта карова ці каза, і вырашыў не кранаць…