Нина, уставай, нам падали

Ляксандра Зпад Барысава
Ніна ўставай нам падалі

 Справа ад дарожкі ў бок крамы знаходзіцца адкрытая стаянка для машын, акружаная з усіх бакоў вузкім ходнікам.
 І выстраіліся там у шэраг некалькі фургонаў. А ў другім шэрагу - рознакаліберныя легкавыя аўтамабілі.
 Побач з адным з фургонаў ляжыць нехта ў зялёнай патрапанай куртцы, чорных спартовых штанах і красоўках. Ляжыць на боку, тварам да фургона, падціснуўшы калены і паклаўшы рукі пад галаву. Адпачывае.
 Крыху наперадзе, за стаянкай, сядзяць гандляры садавінай і гароднінай.
 На дарожцы, з боку крамы, з'явіўся Бомжык. Маленькі, худы, з кудлатай барадатай галавой, слабы і нямоглы, зусім стары. Вельмі падобны на састарэлага гнома.
 - Перавярні на другі бок, а тое змерзне, - крыкнуў адзін з прадаўцоў.
 Падышоў Бомжык да чалавечка, нахіліўся і патрос за плячо:
 - Уставай, Ніна, - сказаў ён ціхім, далікатным, некалькі здушаным голасам, - ну, уставай, Ніна. Пойдзем. Нам падалі трошкі добрыя людзі…
 А Ніна толькі штосьці мыкала ў адказ і не жадала ўставаць…