Ператварэнне

Ляксандра Зпад Барысава
Ператварэнне

 …Паднімаюся па ўсходах у пад'ездзе да ліфта.
 Поруч ліфта стаіць дзяўчына з сабакам. Сабака маленькі, сухарлявы, чорны, караткашэрсны, з вострым носікам. Цікава, аббрэша ён мяне ці не?

 - Здрасьце, - кажа мне дзяўчына.

 Гляджу, а гэта Светка. Не іх гэта сабака. У іх таксама маленькі сабачка, на сасіску кудлатую шэрую падобны. Лагодны такі, смешны, а пад хвастом белая плямка, вельмі пацешна глядзіцца.

 - У вас ужо другі сабака? - пытаюся.
 - Не тый жа, - кажа Светка.
 - Гаў! - пацвярджае тый жа сабака і хутка-хутка круціць хвосцікам. А я ўздрыгваю: ні разу не чула, як ён брэша.

 Заходзім у ліфт.
 - Падстрыглі, значыць, - кажу я. - Як ён змяніўся. Быў як сасіска, а цяпер такі прыгожы стройны сабачка.

 - Гаў! - пацвярджае стройны сабачка і хутка-хутка круціць хвосцікам. А я зноў уздрыгваю.

 Тут ліфт адчыніўся, Светка з сабакам выходзіць. Пад хвастом у сабакі знаёмая смешная белая плямка. Значыць сапраўды тый, не ашукала Светка. Але як характар змяніўся пасля стрыжкі. Была сонная сасіска, а стаў бадзёры сабачка, і брахаць навучыўся….