Хатни голас

Ляксандра Зпад Барысава
Хатні голас

 У нас у двары

 На дзіцячай пляцоўцы вольных лавак не было, і я ўладкавалася са сваім вязаннем на адной з лавак, пастаўленых уздоўж дарожкі для шпацыру, на ўзгорку. Тут было цішэй.
 І дзіцячая пляцоўка адгэтуль мне бачылася як дно велічэзнай чары.
 Міма мяне час ад часу праходзілі пенсіянеры, два разы прайшла маладая мама з шасцімесячным малянём у шпацырнай калысцы. І суправаджала іх песенька: "Дважды два – четыре. Это всем известно в целом мире" Вучаць табліцу множання, значыць.

 Потым да мяне на лаўку падсела бабулька. Мы пагаварылі пра маё вязанне, потым я паслухала пра яе інсульт, і як яна раней вязала, а зараз пальцы не слухаюцца. Потым бабулька сышла да возера паглядзець, як у яе дзеда рыба ловіцца.

 Затым на дарожцы з’явілася кудлатая белая сабачка, тыпу балонкі. Балонкі мяне не любяць і заўсёды брэшуць на мяне. А гэта сабачка паглядзела так прыязна, што я зразумела: брахаць яна не будзе.
 - Якая ў вас цудоўная сабачка, - вырвалася ў мяне.
 Сабачку суправаджаў пажылы мужчына.

 - Прысядзем тут, сказаў ён сабачцы, а на мае словы ніяк не адрэагаваў, як быццам мяне тут і не было.

 І я таксама тады перастала яго заўважаць.

 А ён сеў са мной зусім побач. Так блізка сёў, што мне стала дыскамфортна. Жадалася ўстаць і сысці. Але я баялася: а, раптам, пакрыўдзіцца. Вычакаўшы паўзу, я асцярожна і як мага ветлівей адсунулася. А ён таксама пасунуўся ў мой бок, праўда, не так блізка, як першапачаткова, але ўсё ж блізка.
 "Ну, і няхай", - падумала я. І не заўважала яго далей.

 А сабачка залезла пад лаўку і ўлеглася на траву адпачываць. А мужчына стаў круціцца і зазіраць пад лаўку, пытаючы:
 - Дзе ты там? Ідзі сюды.
 А сабачка яго не слухала. Яна перыядычна выскоквала з-пад лаўкі, выбягала на край узгорка і брахала на вялікіх сабак, якія шпацыравалі унізе. У перапынках паміж брэхам мужчына казаў:
 - Хопіць, ідзі сюды…
 А сабачка не звяртала на яго ўвагі. Яна вярталася да лавы, зазірала мне ў вочы і ўладкоўвалася ля маіх ног адпачываць. Часам я чула, як яна то нюхае мае ногі, то ліжа…
 - Дзе ты там? Ідзі сюды., - мужчына зноў круціўся на лаве, спрабуючы ўбачыць сваю сабаку. А голас яго гучаў так ціха, так спакойна, па-хатняму.
 "Добра, калі такі голас дома гучыць. Ад яго ўтульна і спакойна на душы становіцца", - падумала я і паглядзела на мужчыну.
 Але сам ён з сябе нічога цікавага не ўяўляў. Штосьці такое бясколерна-сера-аблезлае.
 Але голас, проста чароўны голас.
 Потым мужчына ўстаў і сказаў:
 - Пайшлі дадому.
 І сабачка пабегла за ім па дарожцы, а на мяне ні разу і не азірнулася, як быццам і не да мяне яна перад гэтым падлізвалася.

 "Ну, і няхай", - падумала я. - "Якая мне да іх справа?"

 Праз гадзіну я ўбачыла на лаўцы забыты кепі. Я ўявіла, як ён будзе тут ляжаць усю ноч, адсырэе і пакрыецца пылам, стане гідка-склізкім навобмацак.
 Калі стала цямнець,  я склала гэты кепі ў вольны чысты пакет і шчыльна завязала. І ўзяла з сабой. І вырашыла, калі выпадкова сустрэну, то вярну. Але вярну толькі тады, калі ён сам са мной загаворыць. Не люблю, калі ігнаруюць маю прысутнасць.
 Але з тых часоў я яго не бачыла.
 І яго кепі ляжыць у мяне дома, як талісман хатняй утульнасці і супакою.
 І я забылася пра яго існаванне.
 Успомніла, калі пачала пісаць гэты аповяд.
 А заўтра зноў забудуся, і ўжо - назаўжды. Хіба што, пакет мне выпадкова трапіцца на вочы, і я здзіўлюся: "Што гэта?"