Шляхта беларуская

Ляксандра Зпад Барысава
Шляхта беларуская

 …Яшчэ здалёк я заўважыла, што ля пад'езда стаяць двое. Зрок у мяне дрэнны, але я чамусьці адразу здагадалася, хто гэта. Як іх клічуць, я не ведаю. Адзін з іх падобны на Адамыча, а другі - чымсьці нагадвае Сямёна Іванавіча. Адным словам, шляхта наша беларуская. Пра такіх яшчэ Караткевіч пісаў прыблізна так: "...Шумі-гудзі дуброва, едзе князь па дровы...". Ці "...Два паны, адны штаны, хто першы ўстаў, той і надзеў...". Але затое манеры, самыя "шляхетныя".
 ...Частавалі яны мяне неяк тутака ж ля пад'езда журавінавай настойкай. Смачная была настойка. Нават галава ад яе закруцілася. А вось, як клічуць іх, забылася спытаць...
 Падыходжу і вітаюся:
 - Прывітанне! Надвор'е дрэннае, а вы ўсё адно на двары стаіцё...
 - Як прыемна чуць беларускую мову, - адказваюць яны мне, і руку цалуюць, як і прынята ў шляхты, - Пастай з намі крыху, праразмаўляй....
 - Не, часу няма, сын чакае, - адказваю я і паказваю на торбу ў сваіх руках. А ў торбе - не адрамантаваныя кабелі, па чынніку адсутнасці майстра ў суботу. Імкнуся збегчы хутчэй: цяжка мне насамрэч увесь час размаўляць па-беларуску.
 - А чаму ты па-беларуску размаўляеш? - спыталі яны на развітанне.
 - А як жа ж? Мы ж у Беларусі жывем, - адказала я і хутка знікла ў пад'ездзе…