Гідкая песьня
Сустрэла выпадкова аднакурсніка ў сваім раёне. Дакладней, гэта ён мяне сустрэў. Я б і не заўважыла. А ён паклікаў. Я абярнулася. Пагаварылі, падзяліліся інфармацыяй. Я рада была яго бачыць, хоць у свой час была пра яго невысокага меркавання, лічыла пустазвонам. А калі даведалася, што ў яго тата - журналіст, падумала: "Тады ўсё ясна".
***
Неяк на адным з практычных заняткаў па… Не памятаю, гэта быў адзін з матэматычных клонаў, з матрыцамі, шэрагамі, інтэграламі і дыферэнцыяламі. Шмат у нас было такіх кланаваных матэматычных навук. І вось, на адным з практычных заняткаў выклікае выкладчык гэтага студэнта да дошкі і задае пэўнае пытанне.
Той закочвае вочкі пад столь, так задуменна, і пачынае здалёку. Доўга-доўга гаворыць, і ніяк не можа выбрацца з гэтай прадмовы, заблытаўся.
Выкладчык, думаючы, што студэнт не зразумеў пытанне, перарывае яго і спрабуе накіраваць у патрэбнае рэчышча.
Студэнт, не даслухаўшы, кажа:
- Так, так, вядома, - і зноў выносіцца ў бясконцыя прадмовы.
У выкладчыка пасля некалькіх няўдалых спроб атрымаць правільны адказ на зададзенае пытанне лопаецца цярпенне і ён кажа:
- Садзіся.
І не ставіць ніякай адзнакі, паколькі не ўпэўнены, а можа, ён усёткі ўсё ведае, але проста не зразумеў пытання.
***
- Гэта не ты выпадкова замовіла для мяне песню на канцэрце па заяўках па выпадку выпускнога? - спытаў ён мяне раптам. - Гідкую такую песню…
- Не памятаю штосьці, - здзівілася я. - А якую песню? Можа, навядзе на думку, і калі я, то ўспомню…
- Не памятаю песню. Памятаю, што гідкая была. Ну, такая гідкая… Я нядаўна пытаў у вядучых - хто? І мне прызналіся, што гэты ты замовіла.
- Не ведаю ніякіх гідкіх песень, - сказала я, - і не памятаю, каб для цябе штосьці заказвала.
На гэтым мы разыйшліся.
***
Гэта гутарка ўсё круцілася і круцілася ў мяне ў галаве, і не давала жыцця.
І раптам успомніла. Так, я. Я гэта замовіла для яго песню. Калі я пазнала, што ён размеркаваўся на кафедру, я была вельмі здзіўлена. "Гэта з яго здольнасцямі - і навукай займацца?" - дзівілася я тады. І напісала: "Віншую з размеркаваннем на кафедру." І падпісалася. І замовіла песню. І кінула ў скрыню для заявак. Толькі вядучыя зачыталі віншаванне, але не зачыталі, ад каго. І песню перадалі.
А песня звалася "Чараўнік-недавучка". У выкананні Алы Барысаўны.
Няўжо яна такая гідкая?
Слова Л. Дербенёва Музыка А. Зацепина.
Поёт Алла Пугачёва
Волшебник недоучка
Вычислить путь звезды
И развести сады,
И укротить тайфун,
Всё может магия.
Есть у меня диплом,
Только вот дело в том,
Что всемогущий маг
Лишь на бумаге я.
Даром, ой...
Даром преподаватели
Время со мною тратили,
Даром со мною мучился
Самый искусный маг.
Да-да да
Мудрых преподавателей
Слушал я не внимательно,
Всё, что ни задавали мне,
Делал я кое-как.
Сделать хотел грозу,
А получил козу,
Розовую козу
С жёлтою полосой.
Вместо хвоста нога,
А на ноге рога,
Я не хотел бы вновь
Встретиться с той козой.
Даром преподаватели
Время со мною тратили,
Даром со мною мучился
Самый искусный маг.
Да-да да
Мудрых преподавателей
Слушал я не внимательно,
Всё, что ни задавали мне,
Делал я кое-как.
Сделать хотел утюг,
Слон получился вдруг,
Крылья как у пчелы,
Вместо ушей цветы.
Ночью мне снится сон -
Плачут коза и слон,
Плачут и говорят -
Что с нами сделал ты.
Что с нами сделал ты.
Даром преподаватели
Время со мною тратили,
Даром со мною мучился
Самый искусный маг.
Да-да да
Мудрых преподавателей
Слушал я не внимательно,
Всё, что ни задавали мне,
Делал я кое-как.