Прэзент

Ляксандра Зпад Барысава
Прэзент

 - А што сёння мы будзем піць? - спытала дзябёлая, у тры абхваты, прадаўшчыца пенсійнага ўзросту ў худога, як канчук, састарэлага пакупніка і, выцягнуўшы з яго кошыка бутэльку з шырокім горлам, дадала: - Гэты кампот? Паглядзі, тут усяго толькі шэсць градусаў!
 - Зараз, - сказала канчук, і на насочках як балярына хутка паскакаў у гандлёвую залу і тут жа вярнуўся адтуль з падобнай бутэлькай, але ўжо з патрэбнай колькасцю градусаў.
 Разлічыўшыся, ён працягнуў прадаўшчыцы шакаладны батончык:
 - Гэта вам.
 - Дзіма! - зычна крыкнула дзябёлая прыгажуня на ўсю залу, - малады чалавек мне шакаладку падарыў - ідзі, распішыся.
 І пакуль Дзіма прабіраўся да іх скрозь натоўп пакупнікоў, "малады чалавек" збянтэжана пераступаў з нагі на нагу, чырванеў усё мацней, і, здаецца, гатовы быў скрозь зямлю праваліцца.
 Нарэшце Дзіма дабраўся да іх і, дастаўшы з нагруднай кішэні ручку і штэмпель, паставіў на батончыку подпіс, замацаваўшы яе пячаткай.
 - У нас так паложана, - густым басам сказала прадаўшчыца, добразычліва гледзячы на свайго паклонніка, які глядзеў на яе спадылба, разгублена і крыва ўсміхаючыся.