Ануча з бабахам

Ляксандра Зпад Барысава
Ануча з бабахам

 Аўтобус спыніўся, дзверы адчыніліся, і ўсе, і я сярод іх, кінуліся хутчэй займаць месцы.
 Мне дасталася добрае месца, ля вакна на падвойнай сядушцы.
 Але на падлозе пад сядушкай цямнеў забыты кімсьці прадмет.
 Я прыгледзелася: ці не торба гэта з бомбай?
 Гэта была згорнутая ў камяк ануча.
 Я падняла яе і выкінула ў праход, і пляснулася яна на кола, пад вольную сядушку.
 Нейкая жанчына праводзіла поглядам анучу, потым паглядзела на мяне, але нічога не сказала.
 Гэта былі старыя спартовыя штаны, запэцканыя мазутам і брудам.
 Ці то бомж іх згубіў, ці то кіроўца яе выкарыстоўваў для выцірання колаў аўтобуса…
 І навошта я наогул да яе рукамі дакраналася? Зараз жадаецца тэрмінова вымыць рукі, а ў аўтобус пакуль вадаправод не правялі, і мыла для мяне не паклалі.
 І на душы адчуванне бруднай анучы, як быццам яна там і ляжыць, на душы проста…
 Я заплюшчыла вочы і вырашыла заснуць на найблізкія пяцьдзесят хвілін…
 …Але тут раздалося: - БАХ!...
 Я паглядзела на анучу: з ёй нічога не здарылася. Яна не дымілася і не гарэла, спакойна ляжала там, куды я яе кінула.
 - Кола лопнула, - выказаў здагадку хтосьці.

 - Аўтобус далей не ідзе, - крыкнуў кіроўца з кабіны…