Выбух

Ляксандра Зпад Барысава
Выбух

 Пасля выбуху на станцыі мятро "Кастрычніцкая" мне патэлефанавала Галя, і строгім голасам спытала:
 - Чаму не тэлефануеш? Лілька турбуецца! Бо Сашка не зможа адзін цябе пахаваць. Яна б прыехала дапамагчы!...
 -… ---???!!!...

 ***
 У той год я наогул пешшу хадзіла. Аўтобусам рэдка карысталася, толькі калі сумкі цяжкія. У той дзень як раз сумкі былі вельмі цяжкія, і я ехала дахаты на дваццаць дзявятым аўтобусе
 І хваля бяды пасля выбуху, якая распаўсюджваецца з хуткасцю святла па мабільнай сувязі,  нагнала  наш аўтобус у раёне "Кунцаўшчыны". Па перасякаючай вуліцы, перад святлафорам, прамчалася машына, і ў ёй замест сірэны гучна плакала і рыдала жанчына.
 - Мятро… Што робіцца… - прычуўся ў мяне за спіной ціхі, засмучаны голас.
 Я паглядзела на ўваход у мятро станцыі "Кунцаўшчына", але нічога там падазронага не ўбачыла: дым адтуль не валіў, аварый і панік не назіралася.
 У гастраноме, пакуль я стаяла ў чарзе, ва ўсіх вакол мяне звінелі мабільнікі, і ўсё казалі адны і тыя ж фразы: "Ды не хвалюйцеся… Са мной усё ў парадку…"
 І толькі на наступны дзень на працы я пазнала, што здарылася… А потым патэлефанавала Галя…