Даць у зад

Ляксандра Зпад Барысава
Даць у зад

 Аўтобус забуксаваў на прыпынку. Буксуе і буксуе, у салоне запахла перагрэтай гумай.
 "Пра што мужчыны думаюць? Не, каб выйсці і падштурхнуць аўтобус…"
 - Яму трэба даць  у зад! - пачуўся ў канцы аўтобуса мужчынскі голас. - у зад яму трэба даць!..
 "Вядома, - уяўна згаджаюся я, - трэба выйсці і падштурхнуць аўтобус у зад…"
 Да кіроўцы падышоў малады чалавек:
 - У зад дайце, так вы так ніколі не выедзеце.
 Кіроўца даў задні ход. А малады чалавек адышоў у сярэдзіну аўтобуса і камандуе адтуль:
 - Яшчэ, яшчэ, яшчэ… А зараз наперад, давай, давай, давай!...
 І аўтобус, рыпаючы і скрыгочучы, выбраўся са слізкай ледзяной пасткі.