Здарэнни

Ляксандра Зпад Барысава
Здарэнні

   …Два тралейбусы, якія сарваліся з ланцуга, перакрылі дарогу і нікому не давалі праезду…

   …Група радавых кампутараў, што загулялі з-за недахопу памяці, блакавалі лакальную сетку. Прычым адзін з іх назваўся DHCP-серверам і стаў раздаваць усім ахвотнікам IP-адрасы, якія ён сам сфармаваў на базе дадзеных, назапашаных ва ўласным смеццевым кошыку. Пазней свае дзеянні ён тлумачыў так: - чым дабро марнаваць – лепш сетцы лопнуць…